Гiсторыя

Текст описания картинки
Текст описания картинки
Текст описания картинки
Текст описания картинки
Текст описания картинки

Навукова-вытворчае аб’яднанне  «ВОЛАТAЎТА» было створана загадам дырэктара Вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі завод калёсных цягачоў» вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» ад 17.10.1991 г. № 293, якое ў 2001 годзе было пераўтворана ў Навукова-вытворчае даччынае прадпрыемства «ВОЛАТАЎТА».

У адпаведнасці з загадам Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ад 20.11.2009 г. № 105 Навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «ВОЛАТAЎТА» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «ВОЛАТАЎТА» і знаходзіцца ў кіраванні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

ААТ «ВОЛАТАЎТА» ажыццяўляе дзейнасць, звязаную з правядзеннем навукова-тэхнічных, вопытна-канструктарскіх, праектных, укараняльных работ у галіне стварэння аўтамабільнай тэхнікі і сродкаў яе тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, а таксама ў адносінах спецыфічных тавараў (работ, паслуг).

Для правядзення работ па стварэнні складаных сучасных вырабаў і сістэм і вытворчасці навуковай прадукцыі ААТ «ВОЛАТАЎТА» на дадзены момант валодае неабходным абсталяваннем і праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ажыццяўляць распрацоўку канструктарскай, праграмнай і тэхналагічнай дакументацыі на высокім узроўні.

Дзейная на прадпрыемстве сістэма менеджменту якасці сертыфікавана міжнародным Органам па сертыфікацыі сістэм і персаналу «TÜV THÜRINGEN» на адпаведнасць патрабаванням ISО 9001:2015 выкананне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ. Распрацоўка, вытворчасць, рэалізацыя, абслугоўванне і мадэрнізацыя вырабаў агульнага і спецыяльнага прызначэння. Рэгістрацыйны нумар сертыфіката TIС 15 100 96457.

Прадукцыя прадпрыемства – гэта ў асноўным навукаёмістыя ўзоры вузлоў і агрэгатаў, першачарговымі якаснымі характарыстыкамі якіх з’яўляюцца высокая надзейнасць, даўгавечнасць, зручнасць у эксплуатацыі, а таксама прымальны кошт.